Беларуская Служба

Кіраўнік пагранслужбы Літвы: пасля спынення транзіту «Беларуськалія» могуць вырасці патокі мігрантаў

14.01.2022 17:06
Аб гэтым папярэджвае кіраўнік Службы аховы дзяржграніцы Літвы Рустамас Любаевас.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

Кіраўнік пагранслужбы Літвы: пасля спынення транзіту «Беларуськалія» могуць вырасці патокі мігрантаў, папярэджвае кіраўнік Службы аховы дзяржграніцы Літвы Рустамас Любаевас.

«У кантэксце вырашэння гэтай праблемы можна чакаць пэўнай рэакцыі, могуць павялічыцца спробы выцяснення мігрантаў у Літву, таму мы ахоўваем мяжу ва ўзмоцненым рэжыме, нам дапамагаюць іншыя ведамствы: ваенныя, паліцыя», – сказаў ён.

У чацвер памежнікі развярнулі 18 замежнікаў пасля трохдзённага перапынку. Сітуацыю з узрослай колькасцю спроб перасячэння мяжы Любаевас не драматызуе і падкрэслівае, што абстаноўка стабільная.

Па словах Любаеваса, на падставе публічных дадзеных, у Беларусі каля тысячы мігрантаў, якія могуць спрабаваць перайсці межы Літвы, Латвіі ці Польшчы. У гэтым годзе ў Літву незаконна трапіла амаль 4,2 тыс. мігрантаў, асноўная іх частка перасекла мяжу да жніўня. Вільня абвінавачвае мінскі рэжым у арганізацыі плыняў мігрантаў і называе гэта гібрыднай агрэсіяй.

ав/delfi.lt

Краіны Балтыі хочуць паскорыць набыццё сумеснага ракетнага комплексу

11.01.2022 16:22
Такое рашэнне прыняў учора Дзяржаўны савет абароны Літвы.