Беларуская Служба

Рэферэндум па Канстытуцыі пройдзе 27 лютага

20.01.2022 17:51
Сёння ўзурпатар падпісаў адпаведны ўказ.
Belarusian leader Alexander Lukashenko.
Belarusian leader Alexander Lukashenko.Photo: EPA/ALEXEI NIKOLSKY/SPUTNIK/KREMLIN via PAP

Пытанне ў бюлетэні будзе толькі адно: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?», - паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Беларускія дэмакратычныя сілы выступілі з сумеснай заяваю з нагоды прызначэння рэферэндуму па Канстытуцыі на 27 лютага.

Яны чарговы раз падкрэслілі, што Лукашэнка не мае легітымнасці і звярнуліся да лідараў дэмакратычных дзяржаў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый з заклікам зрабіць афіцыйныя заявы аб тым, што Лукашэнка не мае права абвяшчаць рэферэндум.

юл