Беларуская Служба

Беларусь падтрымлівае Расію ў яе нападзе на Украіну

24.02.2022 07:57
Пра гэта паведаміў партал Meduza са спасылкай на ўкраінскія крыніцы.
      , 22  2022 .
Расійская бронетэхніка на дарозе ў Растоўскай вобласці, 22 лютага 2022 года.PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Расія атакуе ўкраінскую мяжу ў пяці рэгіёнах Украіны пры падтрымцы Беларусі, паведаміў партал Meduza са спасылкай на ўкраінскія крыніцы.

Партал паведаміў, што гаворка ідзе пра Луганскую, Сумскую, Харкаўскую, Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласці.

«Атака праводзіцца з ужываннем артылерыі, цяжкай тэхнікі і агнястрэльнай зброі, а таксама пры падтрымцы ўзброеных сіл Беларусі», – піша Meduza і дадае са спасылкай на ўкраінскія службы, што атака на Украіну таксама вядзецца з боку анексаванага Расіяй Крыму.

Ноччу 24 лютага кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». Ён сказаў, што ў планы Расіі не ўваходзіць акупацыя ўкраінскіх земляў і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю і «ісці дадому».

IAR/ аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда: НАТА і ЕС адкажуць на жорсткую агрэсію Расіі

24.02.2022 07:26
Мы сумесна адкажам на жорсткую агрэсію Расіі і не пакінем Украіну без падтрымкі, запэўніў польскі прэзідэнт.

Пуцін пачаў вайну супраць Украіны

24.02.2022 07:32
У тэлепрамове Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі».