Ва украінскіх гарадах і пасёлках ужо тыдзень ідуць баі. Афіцыйнага пацверджання таго, што беларускае войска разам з расійскім удзельнічае ў баявых дзеяннях ва Украіне, - няма. З іншага боку, прапагандысты рэжыму Лукашэнкі не саромеюцца адкрыта падтрымліваць напад Расіі на Украіну.
Найбольшым апалагетам “рускага міра” стаў журналіст сталічнай СТБ Грыгорый Азаронак, які не перабірае ў словах і актыўна распаўсюджвае фэйкі. За ім услед пайшлі кіраўнік дзяржаўнай асацыяцыі „Веды” Вадзім Гігін, прарасійскі актывіст Аляксей Дзермант, былы лукашэнкаўскі спойлер на выбарах Алег Гайдукевіч ды іншыя.
Яны заяўляюць, што для Беларусі нібыта рыхтавалася тое, што цяпер адбываецца ва Украіне: "крывавы дзяржаўны пераварот і працяглы грамадзянскі канфлікт з удзелам знешніх сілаў".
Гэта не адзінкавыя выказванні. Уся дзяржаўная прапаганда ў Беларусі выступае на боку Расіі, праўда верыць ім меншасць беларусаў, кажа палітолаг эксперт ІSANS Андрэй Елесееў.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл