Адзін з вядомых беларускіх мовазнаўцаў, акадэмік Аляксандр Лукашанец звольнены з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе сайт грамадскай кампаніі "Будзьма". Звальненне адбылося яшчэ напрыканцы лютага, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.
З акадэмікам-мовазнаўцам звычайна, як гэта здараецца ў Беларусі, не прадоўжылі кантракту.
У 2020 годзе Лукашанец асудзіў гвалт з боку сілавікоў і падтрымаў зварот за новыя выбары.
Яго сын пакінуў Беларусь пасля таго, як кіраўніцтва Акадэміі навук выказала падтрымку Аляксандру Лукашэнку і дзеянням сілавікоў.
вс