Беларуская Служба

Заўважана перамяшчэнне тэхнікі беларускага войска ў бок Літвы і Украіны

04.05.2022 15:27
Раніцою калоны ваеннай тэхнікі беларускіх узброеных сіл накіравалася з Мінска ў бок Ашмяншчыны і з Брэста ў напрамку аг. Макраны.
.
.https://t.me/Hajun_BY/4409

ТК-Беларускі Гаюн, які збірае і публікуе інфармацыю аб перамяшчэнні і дзейнасці войскаў у Беларусі, паведаміў, што ў сераду раніцай быў заўважаны рух беларускай ваеннай тэхнікі ў бок літоўскай і ўкраінскай мяжы.

Паводле гэтай інфармацыі, у 6 гадзін па мясцовым часе калона з каля 30 адзінак ваеннай тэхнікі беларускіх узброеных сіл накіравалася з Мінска ў бок Ашмяншчыны, гэта значыць да мяжы з Літвой, па трасе М7. На відэа бачныя бронетранспарцёры БТР-82А і БТР-80К.

А 8.30 Па трасе Р-17 з Брэста ў напрамку аг. Макраны і мяжы з Украінай выехаў дывізіён зенітна-ракетнага комплексу С-300ПС ВС РБ

У калоне рухалася каля 25-30 адзінак тэхнікі. Сярод іншага заўважаны пускавыя ўстаноўкі 5П85 і радыёлакатар падсвету і навядзення (РПН) 5Н63 з пунктам баявога кіравання.

яс