Беларуская Служба

Пракуратура Мінска выявіла парушэнні пры прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу

05.05.2022 07:11
Пракуратура горада Мінска апратэставала незаконныя рашэнні прызыўных камісій, а маладыя людзі былі адпраўленыя ў войска.
Szef MON Mariusz Błaszczak o utworzeniu sił szybkiego reagowania UE: zabiegaliśmy, by nie było konkurencji dla NATO
Szef MON Mariusz Błaszczak o utworzeniu sił szybkiego reagowania UE: zabiegaliśmy, by nie było konkurencji dla NATORafal Olkis/Shutterstock

Пракуратура Мінска выявіла парушэнні пры прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў 2021 годзе ў ваенкаматах і прызыўных камісіях сталічных Кастрычніцкага і Савецкага раёнаў, - паведамляе Зеркало.

Падчас праверак пракуратура даследавала, наколькі правільна камісія, якая праводзіла медыцынскі агляд, ацэньвала стан здароўя прызыўнікоў.

«У выніку выкрыты факты незаконнага прадастаўлення асобным прызыўнікам адтэрміновак ад прызыву для працягу адукацыі», – гаворыцца ў паведамленні. 

Пракуратура горада Мінска апратэставала незаконныя рашэнні прызыўных камісій, а маладыя людзі былі адпраўленыя ў войска.

яс