Беларуская Служба

Змяншэнне рэальных інвестыцый у краіне ідзе трэці год запар

03.06.2022 11:41
Перыяд росту рэальных інвестыцыяў назіраўся ў 2017-2019 гадах.
Ілюстрацыйны здымакFoto: фота: Glow Images/East News

За 4 месяцы 2022 года рэальныя інвестыцыі ў асноўны капітал скараціліся на 10,2% да ўзроўню мінулага года. Прытым што ў 2021 годзе таксама назіралася падзенне - на 10,9% у параўнанні з 2021 годам.

У цэлым за 2021 год зніжэнне рэальных інвестыцый склала 5,6 працэнта. Больш за тое, па выніках 2020 года рэальныя інвестыцыі таксама падалі - на 6% да 2019 года. А гэта значыць, што змяншэнне рэальных інвестыцый у краіне пайшло на трэці год запар.

Перыяд росту рэальных інвестыцыяў назіраўся ў 2017-2019 гадах. Аднак той рост не пакрыў магутнае падзенне ўкладанняў у асноўны капітал на працягу перыяду з 2014 па 2016 год. Паводле ацэнак banki24.by, рэальны ўзровень інвестыцый у асноўны капітал у бягучым годзе знаходзіцца каля 60% ад аб'ёму інвестыцый у дакрызісным 2013 годзе.

Хартыя'97/нг