Віцэ-прэмʼер нагадаў, што беларуская лесапрамысловасць патрапіла ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
- Адпаведна, нам адрэзалі еўрапейскія рынкі, на якіх мы ўжо выбудавалі даўно сваю працу. Пакуль мы перабудоўваем лагістыку, у нас некаторы ёсць збой з рэалізацыяй прадукцыі перапрацоўкі. Для таго, каб не назапашваць штабелі на палях, у лесе – драўніна та ў штабелях псуецца – мы не тое, каб прытармазілі, мы аптымізавалі абʼёмы нарыхтоўкі, – сказаў Назараў.
Паводле звестак віцэ-прэмʼера, зараз краіна штосутачна нарыхтоўвае і рэалізоўвае каля 27 тысяч метраў кубічных драўніны.
- Вось мы гэты ўзровень пакуль і прытрымліваем. Хуткасць распрацоўкі будуецца зыходзячы з таго, каб не дапусціць псаванне тэхнічных характарыстык драўніны, – сказаў на заканчэнне Назараў.
Намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла раней распавёў, што летась праз беларускую біржавую пляцоўку за мяжу было рэалізавана больш за 2 млн кубаметраў піламатэрыялаў, прычым асноўны абʼём паставак (каля 90%) прыпадаў на дзяржавы ЕС і Вялікабрытанію.
- Зразумела, раптоўна перанакіраваць увесь гэты абʼём на альтэрнатыўныя рынкі не ўяўляецца магчымым. Разам з тым, дзякуючы інтэнсіўнай рабоце з патэнцыйнымі пакупнікамі, пэўных вынікаў мы ўжо дасягнулі. У прыватнасці, у разы вырас экспарт пілапрадукцыі ў Азербайджан, актыўна ідуць продажы ў Кітай, Турцыю, Ізраіль, Узбекістан і Грузію. Акрамя таго, больш чым у 7 разоў павялічыліся пастаўкі ў Расію, якая раней практычна не купляла дошку беларускай вытворчасці, – адзначыў намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла.
ав/zerkalo.io