Беларуская Служба

Naviband да другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў апублікаваў новы кліп«Свяці»

09.08.2022 12:51
Кадр з новага кліпуNaviband

Беларускі гурт Naviband да другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў апублікаваў новую песню «Свяці» і кліп да яе. Музычная кампазіцыя прысвечана «любімаму Мінску».

«Любаму Мінску, без якога сумуем і дзе калісьці зайграем самы вялікі канцэрт», – напісалі музыкі ў Інстаграме.

У кліпе музыкаў гурту бачна на экране тэлевізара, а на фоне паказаныя розныя куткі беларускай сталіцы. Рэжысёрам з’яўляецца Аляксандр Табольскі.

«Дзе мой родны кут? Дзе мае аблокі? Песні па дварах, залатыя ночы? Вернецца вясна, вернецца аднойчы», – спяваюць Ксенія і Арцём Лук’яненка, якія вымушана з’ехалі з Беларусі.

ав