Беларуская Служба

У Віцебску ліквідавалі арганізацыю «Самакіраванне і грамадства»

22.09.2022 16:01
Арганізацыя больш за 11 гадоў дапамагала мясцовым уладам развіваць самакіраванне ўсімі даступнымі спосабамі.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ліквідацыя таварыства «Самакіраванне і грамадства» пачалося сёлета ў траўні. Стваральнікамі арганізацыі былі вядомыя ў Віцебскім рэгіёне палітыкі і грамадскія дзеячы. Сярод іх: Леанід Гаравы, Аляксей Гаўруцікаў, Хрыстафор Жаляпаў. Арганізацыя рэальна дапамагала мясцовым уладам, асабліва рэгіянальным Саветам дэпутатаў, развіваць мясцовае ўпраўленне.

Дастаткова назваць некаторыя мерапрыемствы. Гэта сустрэчы з сацыёлагам Аляксеем Ластоўскім у Наваполацку, філосафам метадалогіі Уладзімірам Мацкевічам у Воршы, творчая вечарына з пісьменнікам Францам Сіўко ў Браславе, канцэрт Віктара Шалкевіча ў Глыбокім, візіт мастака Алеся Пушкіна ў Полацк, святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя стварэнню БНР, гуманітарная акцыя ўзаемадапамогі ў барацьбе з COVID у Віцебскай вобласці. Сябры арганізацыі прымалі актыўны ўдзел у выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск