Беларуская Служба

У мінскім аэрапорце пачалі правяраць мужчын з расійскімі пашпартамі

22.09.2022 19:07
Раней паведамлялася, што 21 верасня сілавікам Лукашэнкі далі вуснае ўказанне адсочваць расіян, якія ў Беларусі хаваюцца ад мабілізацыі. 
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»Аўтар: Vasyatka1/CC BY-SA 4.0/commons.wikimedia.org

У мінскім аэрапорце пачалі правяраць мужчын з расійскімі пашпартамі. Займаецца гэтым міліцыя, паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на свае крыніцы.

Як вядома, пасля абвяшчэння ў Расіі частковай мабілізацыі нямала мужчын спрабуюць выехаць за мяжу: у Манголію, Казахстан, Грузію, Фінляндыю і ў Беларусь.

Раней паведамлялася са спасылкай на ананімныя крыніцы, што 21 верасня сілавікам Лукашэнкі далі вуснае ўказанне адсочваць расіян, якія ў Беларусі хаваюцца ад мабілізацыі. Яны, у прыватнасці, павінны назіраць за здымнымі кватэрамі, а таксама адсочваць аўтамабілі з расійскімі нумарамі.

вс