Беларуская Служба

Аб'яднаны пераходны кабінет заклікаў Украіну ды ЕС наладзіць узаемадзеянне з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

14.10.2022 07:58
У Бельгіі пачала дзейнасць Місія дэмакратычнай Беларусі, мэта якой выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі. 
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

У Бруселі з'явіцца місія Аб'яднанага пераходнага кабінета. Яна стане месцам прыцягнення дыяспары і будзе выконваць ролю пасольства свабоднай Беларусі. Кіраваць офісам прызначаны намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка.

Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб'яднаны кабінет і наладзіць узаемадзеянне не з рэжымам, а з дэмакратычным рухам.

У сваю чаргу Павел Латушка звярнуўся да ўрада ў Кіеве ў звязку з магчымай адменай бязвіза для беларусаў. Ён заклікаў украінскі бок сумесна вырашыць гэтае пытанне і нагадаў пра дапамогу беларусаў у вайне супраць агрэсара.

Палітык нагадаў, што большасць беларусаў не падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, беларускія добраахвотнікі ахвяруюць сваім жыццём дзеля Украіны, а беларускія валанцёры дапамагаюць украінскім уцекачам, беларусам, якія вымушана з’ехалі з Беларусі пасля падзей 2020 г., патрэбна легалізацыя ва Украіне.

юл