Беларуская Служба

Асабовы склад супольнай беларуска-расійскай групоўкі павялічыўся да 9 тысяч вайскоўцаў

24.11.2022 13:32
Украінская выведка пакуль не фіксуе, што на тэрыторыі Беларусі сфармаваная ўдарна-наступальная групоўка.
Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаўhttps://www.youtube.com/watch?v=GPmVbjWUzdo

Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штабу Узброеных сілаў Украіны Аляксей Громаў заявіў, што Беларусь і Расія ўжо павялічылі колькасць сваёй супольнай вайсковай групоўкі да больш як 9 тысяч вайскоўцаў і больш як 250 адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі, паведамляе «Свабода».

«У рамках разгортвання супольнай рэгіянальнай групоўкі войскаў так званай Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі працягваюць знаходзіцца падраздзяленні Узброеных сіл Расіі агульнай колькасцю больш як 9 тысяч асобаў і больш як 250 адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі са складу 2-й мотастралецкай дывізіі першай танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі. Яны сканцэнтраваныя ў раёне палігонаў Абуз-Лясноўскі, Лепельскі, Лосвіда і Асіповічы», – паведаміў Аляксей Громаў 24 лістапада на брыфінгу ў Кіеве.

У той жа час, паводле яго, украінская выведка пакуль не фіксуе, што на тэрыторыі Беларусі сфармаваная ўдарна-наступальная групоўка. Аляксей Громаў нагадаў, што кіраўніцтва Беларусі зноў падоўжыла да 28 лістапада праверку баявой гатоўнасці беларускага войска, якая трывае з траўня.

«Пры гэтым здольнасць Узброеных сіл Беларусі весці самастойныя наступальныя дзеянні ацэньваюцца як нізкія. Маральна-псіхалагічны стан лічыцца нізкім з-за адмовы большасці асабовага складу браць удзел у так званай спецыяльнай аперацыі. У той жа час каля 10-15 тысяч асабовага складу сілавых структур Беларусі гатовы ўдзельнічаць у так званай спецыяльнай аперацыі Расіі, найперш, з-за прываблівасці высокага грашовага забеспячэння», – дадаў Аляксей Громаў.

Паводле яго, у паветранай прасторы Беларусі працягваюцца палёты самалётаў МіГ-31К, якія з’яўляюцца носьбітамі гіпергукавых ракет «Кінжал».

«Захоўваецца пагроза нанясення ракетных удараў, авіяцыйных удараў і прымянення беспілотных апаратаў па тэрыторыі Украіны», – мяркуе ён.

«Праціўнік распаўсюджвае інфармацыю і рыхтуе свае войскі да так званага магчымага абвастрэння сітуацыі ў перыяд з 23 да 28 лістапада на расійска-украінскай мяжы. Пры гэтым яны чакаюць, што НАТА і Украіна пажадаюць захапіць памежныя раёны міралюбівай Беларусі і Расіі. Гэта нагадвае сцэнар ужо праведзеных у Беларусі вучэнняў сёлета ў верасні», – заявіў Аляксей Громаў.

10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў аб пачатку разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі, а таксама аб размяшчэнні расійскіх войскаў у Беларусі.

аз

Прадстаўнікам Расіі і Беларусі не дазволілі ўдзельнічаць у сесіі ПА АБСЕ ў Варшаве

24.11.2022 11:14
Дэбаты Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе прысвячаюцца вайне ва Украіне, яе ўплыву на эканоміку і навакольнае асяроддзе ды на бяспеку еўрапейскага кантынента.

УСУ: Спецслужбы РФ рыхтуюць правакацыі на тэрыторыі Беларусі

24.11.2022 11:37
Узброеныя сілы Украіны падрыхтавалі зварот да народа Беларусі.