Беларуская Служба

Аб’яднаны пераходны кабінет прызнаў Галадамор генацыдам

24.11.2022 14:31
Члены кабінета асудзілі злачынствы камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны перыяд.
Святлана Ціханоўскаяскрыншот

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі апублікаваў рэзалюцыю аб прызнанні Вялікага голаду генацыдам украінскага народа і аб асуджэнні злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны перыяд.

«Пастанаўляем прызнаць злачынную палітыку камуністычнай дзяржавы супраць народа Украіны, якая прывяла да штучнага голаду ў 1932-1933 гг., актам генацыду супраць украінскага народа і злачынствам супраць чалавечнасці. Мы выступаем таксама з асуджэннем гэтага і іншых злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік Савецкага Саюза ў міжваенны перыяд», – чытаем у заяве.
Аўтары дакумента адзначаюць, што палітыка камуністычных уладаў у 1930-1933 гг. прывяла да фактаў масавага голаду таксама на тэрыторыі Беларусі.

«Нам невядомая дакладная лічба памерлых ад голаду ў гэты перыяд, але іх колькасць толькі ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці ў 1932-1933 гг. паводле архіўных крыніц склала больш за тысячу чалавек, што раўназначна чвэрці насельніцтва тагачаснага мястэчка. Гэта з’яўляецца яшчэ адным фактам, што злучае гісторыю беларускага і ўкраінскага народаў і паказвае агульнасць злачыннай палітыкі бальшавіцкага рэжыму на тэрыторыі нацыянальных рэспублік», – чытаем у рэзалюцыі Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

аз




Кіраўнік украінскага МЗС заклікаў Бундэстаг прызнаць Вялікі голад генацыдам

22.11.2022 20:31
У інтэрв’ю штодзёнцы «Die Welt» Дзмітрый Кулеба пераконваў, што гэтага патрабуе справядлівасць.