Беларуская Служба

На маці загінулага добраахвотніка Паўла «Волата» завялі крымінальную справу 

25.11.2022 12:13
 ,    .
Наталля Суслава, маці загінулага Паўла «Волата». Фота: полк Каліноўскага / Facebook

Павел «Волат», які ваяваў ва Украіне ў складзе добраахвотнага палка імя Каліноўскага, атрымаў смяротнае раненне ў сярэдзіне траўня.

Яго маці Наталля Суслава цяпер знаходзіцца ва Украіне. Крымінальную справу на яе завялі па артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю «Белсату», паведамляюць  праваабаронцы.

Наталля Суслава – кандыдат філалагічных навук, была дацэнтам кафедры рускай і сусветнай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны. У 2020-ым удзельнічала ў акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый і гвалту, адбывала "суткі" арышту. Восенню 2020-га Наталля Суслава падтрымала агульнанацыянальны страйк і напісала заяву аб звальненні сама.

вх