Беларуская Служба

Дар'ю Лосік пачнуць судзіць 18 студзеня

05.01.2023 07:26
Справу палітзняволенай пачнуць разглядаць 18 студзеня ў Брэсцкім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Мікалай Грыгаровіч.
Дар'я ЛосікКрыніца: "Наша Ніва"

Паводле матэрыялаў справы Дар'я дала інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фармаванню» «Белсат», «у якім пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня. Яна дала асабістую негатыўную адзнаку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесена ажыццяўленне крымінальнага пераследу і правасуддзя. Пры гэтым паведаміла, што яе муж не здзяйсняў крымінальных дзеянняў і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных узяць з яе прыклад».

Праваабаронцы нагадваюць, што Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Крыніца: ПЦ «Вясна»