На волю з бабруйскай калоніі выйшаў палітвязень Алег Мазгоў, цалкам адбыўшы тэрмін. Ён быў у зняволенні 1 год, 11 месяцаў і 8 дзён.
Спачатку Алега Мазгова прыгаварылі да трох гадоў «хіміі» па ч. 1 арт. 342 КК за тое, што 9 жніўня 2020 года ён «стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі».
Але 6 красавіка мінулага года суд Мазырскага раёна прыняў рашэнне аб узмацненні рэжыму і пераводзе палітвязня з «хіміі» у папраўчую калонію на 9 месяцаў і 17 дзён. Падставай для ўзмацнення сталі чатыры «парушэнні правілаў унутранага распарадку ва ўстанове», адно з якіх было ў тым, што Алег нібыта не павітаўся з супрацоўнікам «хіміі».
«Вясна»/нг