Міністэрства замежных спраў Беларусі закрые аддзяленне пасольства Беларусі ў Расіі ў горадзе Санкт-Пецярбург. Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў № 145 ад 23 лютага, паведамляе «Свабода» са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Замест аддзялення пасольства адкрыюць генеральнае консульства Беларусі. Аддзяленне павінна быць закрыта да 1 ліпеня бягучага года, і да гэтай жа даты трэба адкрыць генконсульства.
Дадатковага фінансавання на гэта не прадугледжана – МЗС павінна вырашыць усе пытанні ў межах сродкаў, выдзеленых яму на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой.
МЗС ужо доўга займаецца аптымізацыяй сеткі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой.
Лукашэнка патрабаваў закрыцця пасольстваў у краінах, з якімі ў апошнія гады значна знізіўся ўзровень адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічных, і пераарыентацыі работы на больш перспектыўныя для супрацоўніцтва напрамкі.
У 2020 годзе каля аддзялення беларуска амбасады ў Пецярбургу неаднаразова праходзілі акцыі салідарнасці з беларускім пратэстам.
аз