Беларуская Служба

Візіт кіраўніка Беларусі ў Кітай можа быць спробай абысці санкцыі супраць Расіі

01.03.2023 14:33
Цяпер Беларусь – найлепшы і адзіны саюзнік Расіі, падкрэслівае наглядальнік і журналіст тэлеканала «Белсат» Якуб Бернат.
   20-
Другое пленарнае пасяджэнне 20-га склікання Камуністычнай партыі Кітая Foto: PAP/EPA/XINHUA / YAN YAN

Візіт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай можа быць спробай абысці санкцыі, уведзеныя краінамі Захаду супраць Расіі за вайну ва Украіне, лічыць журналіст тэлеканала «Белсат» Якуб Бернат (Jakub Biernat). Ён нагадаў, што на дадзены момант, Беларусь з’яўляецца практычна адзіным саюзнікам Расіі:

- Магчыма Беларусь будзе ўдзельнічаць у лагістычным, расійскім ланцужку паставак, працу якога зараз ускладняюць заходнія санкцыі. Цягам апошніх тыдняў гаворка ішла пра тое, што Кітай можа вырашыць пастаўляць Расіі беспілотнікі. Цяпер Беларусь – найлепшы і адзіны саюзнік Расіі.

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў КНР будзе працягвацца да 2 сакавіка. На афіцыйным сайце беларускага дыктатара паведамляецца, што перамовы «будуць датычыцца развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, рэалізацыі маштабных сумесных праектаў, супрацоўніцтва ў палітычнай сферы». Плануюць абмяркоўвацца таксама найбольш актуальныя выклікі сучаснай міжнароднай сітуацыі.

IAR/PR 24/аз

Беларусь выходзіць з ізаляцыі

27.02.2023 11:32
Сі Цзіньпін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Пекін