Беларуская Служба

У Беларусі створана партыя «Белая Русь»

18.03.2023 13:05
Такое рашэнне прынята 18 сакавіка на ўстаноўчым з'ездзе партыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Устаноўчы з'езд партыіфота: БелТА

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка гаварыў, што ў «аснове новай партыі павінна быць ідэалогія стабільнасці, сталага развіцця і поспеху». «Мы поўнасцю падтрымліваем словазлучэнне «Белая Русь». Назва партыі сугучная з імем нашай краіны. Перакананы, што партыя «Белая Русь» стане той палітычнай сілай, на якую будзе абапірацца ўлада», – дапоўніў Валерый Малашка.

Каля 1 тысячы дэлегатаў з усёй краіны прыехалі ў Мінск на ўстаноўчы зʼезд. Дэлегатам таксама неабходна прыняць статут і праграму партыі.

Як паведамлялася раней, праект праграмы партыі «Белая Русь» абнародаваны 28 лютага і вынесены на грамадскае абмеркаванне. Ініцыятарам стварэння новай партыі выступіла РГА «Белая Русь».

ав

У Беларусі будзе партыя ўлады?

13.02.2023 14:13
Лукашэнка патрабуе інструмент для абмежавання ўсеўладдзя сілавікоў.