Беларуская Служба

Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі

20.03.2023 09:25
Нагадваем, Ігар Лосік адбывае пакаранне 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага».
Ігар Лосікздымак са старонкі ПЦ "Вясна"

Беларускія праваабаронцы атрымалі інфармацыю з некалькіх крыніц пра тое, што Ігар Лосік у ШІЗА наваполацкай калоніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю. Ігара выратавалі і адправілі ў медсанчастку.

Нагадаем, Ігару прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». Пазней два гады пазбаўлення волі прызначылі яго жонцы – Дар‘і Лосік. Чатырохгадовая дачка Лосікаў Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

аз