Беларуская Служба

Прысуд Дар'і Лосік пакінулі без змен

21.03.2023 14:45
У хуткім часе палітзняволеную этапіруюць у калонію.
 .
Дар'я Лосік. Ілюстрацыйны здымакНаша Ніва

Апеляцыйную скаргу Дар'і разглядалі сёння ў Вярхоўным судзе — як паведамляюць  праваабаронцы, скарга пакінута без задавальнення.

У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала

Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі. Учора з'явілася інфармацыя пра тое, што Ігар Лосік здзейсніў спробу самагубства.

ПЦ «Вясна»