Беларуская Служба

«Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі

25.03.2023 10:56
«Беларусь магла знікнуць, але нашы папярэднікі знаходзілі ў сабе сілы адрадзіць культуру, мову і дзяржаву. І зараз прыйшла наша чарга абараніць сябе».
Святлана Ціханоўскаяфота: https://www.youtube.com/watch?v=vKnS-M35Y_

Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

«Калі вы глядзіце гэта відэа, то вы паставілі нацыянальны інтарэс вышэй за асабісты. Мы шмат прайшлі разам. Сёння мы адзначаем Дзень Волі. Калісьці я сама не да канца разумела значэнне гэтага свята. Але выпрабаванні апошніх гадоў паказалі, наколькі нашае мінулае пераплеценае з сучаснасцю і з будучыняй. Гэта свята нашай з вамі волі да свабоды і незалежнасці. Беларусь магла знікнуць, нас спрабавалі захапіць, але нашы папярэднікі знаходзілі ў сабе сілы адрадзіць культуру, мову і дзяржаву. І зараз прыйшла наша чарга абараніць сябе».

Сацсеткі С. Ціханоўскай