Беларуская Служба

Пакуль што эксперты не бачаць у Беларусі падрыхтоўкі да размяшчэння ядзернай зброі

27.03.2023 10:17
25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што Лукашэнка працяглы час просіць аб размяшчэнні на беларускай тэрыторыі тактычнай ядзернай зброі.
Расійская ядзерная зброяShutterstock.com/Naletova Elena

Пакуль што эксперты не бачаць у Беларусі падрыхтоўкі да размяшчэння расійскай ядзернай зброі. Для прыкладу, пра гэта не сведчаць спадарожнікавыя здымкі, якія маглі б стаць доказам падрыхтоўкі інфраструктуры для размяшчэння тактычнай атамнай зброі, паведамляе газета The Guardian.

Дырэктар праекту па ядзернай інфармацыі ў Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў Ханс Крыстэнсэн сказаў, што азнаёміўся са спадарожнікавымі здымкамі і не ўбачыў нічога, што сведчыла б пра будаўніцтва ядзернага сховішча. Пры гэтым ён дадаў, што «нельга нічога выключыць».

25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што Лукашэнка працяглы час просіць аб размяшчэнні на беларускай тэрыторыі тактычнай ядзернай зброі. Ён таксама заявіў, што гатовы выканаць просьбу. Да ліпеня павінны завяршыць будаўніцтва ў Беларусі спецыяльнага сховішча для ядзернай зброі.

Еўрасаюз заявіў, што ўвядзе санкцыі ў адказ на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

вс