Беларуская Служба

Ціханоўская абмеркавала трыбунал над Лукашэнкам з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы

18.05.2023 13:32
Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч Бурыч.
Святлана Ціханоўская і Марыя Пейчынавіч Бурычфота: офіс С.Ціханоўскай

Яны абмеркавалі крокі па ўключэнні дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў Раду Еўропы і яе асобныя праграмы.

У межах Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай супольнасцю Беларусі ўжо быў рэалізаваны праект у падтрымку незалежных журналістаў. Праца групы будзе пашырацца. У чэрвені запланаваная наступная яе сустрэча. Таксама ў бліжэйшы час адбудуцца мерапрыемствы для беларускіх юрыстаў, адвакатаў, моладзі.

Ціханоўская таксама распавяла Марыі Бурыч пра супрацу з Венецыянскай камісіяй, навучальныя візіты для беларускіх юрыстаў і адвакатаў, абмен досведам у падрыхтоўцы законаў для Новай Беларусі.

Святлана Ціханоўская абмеркавала з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы апошнюю справаздачу НАУ аб саўдзеле Лукашэнкі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны. Ціханоўская адзначыла, што правядзенне міжнароднага расследавання і стварэнне трыбуналу над Лукашэнкам з’яўляецца прыярытэтам для дэмакратычных сілаў.

Акрамя таго, яна падкрэсліла, што ўступ Беларусі ў Раду Еўропы з’яўляецца стратэгічным прыярытэтам для дэмакратычных сілаў Беларусі.

ав/Белсат

Святлана Ціханоўская гаварыла з кіраўніком ПАСЕ пра трыбунал для Лукашэнкі

17.05.2023 14:22
Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым прызнаныя датычнымі да гэтага злачынства.