Беларуская Служба

Мінчука арыштавалі напярэдадні сур'ёзнай аперацыі. Сваякі не ведаюць дзе ён знаходзіцца

26.05.2023 07:52
 .
Артур Башко.Фота: ПЦ «Вясна».

Раніцай 17 траўня ў Мінску затрымалі 31-гадовага таксіста Артура Башко. Чацвёра сілавікоў стаялі ў падʼездзе, калі дадому вярталася ягоная маці. Калі яна адчыніла дзверы, яны ўварваліся ў кватэру. Сам Артур у гэты час яшчэ спаў. Супрацоўнікі правялі ператрус, нешта вынеслі з кватэры ў пакеце, а па падлозе былі раскіданыя паперы, паведамляюць праваабаронцы ПЦ «Вясна».

Пасля затрымання адзін з сілавікаў сказаў маці, што Артура забралі па «палітыцы». Вядома, што мужчына мае праблемы са здароўем – яму павінны былі рабіць аперацыю па выдаленні шчытападобнай залозы. Пасля затрымання Артур патэлефанаваў родным і папрасіў перадаць яму неабходныя лекі. На Акрэсціна медыкаменты прынялі. Пазней над ім адбыўся суд, але сваякі не ведаюць паводле якога артыкула. Па папярэдняй інфармацыі, Артура асудзілі да 13 сутак арышту.

Цяпер родныя Башко не ведаюць дзе ён – па тэлефоне на Акрэсціна або не адказваюць, або кажуць, што такога няма.

вх