Беларуская Служба

Палітзняволены Юры Зянковіч аб'явіў галадоўку

28.05.2023 15:46
Адміністрацыя бабруйскай калоніі прымушала Зянковіча выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральню.
Юры Зянковічhttps://t.me/viasna96/19534

Палітзняволенага Юрыя Зянковіча адправілі ў ШІЗА – ён абвясціў галадоўку, паведамляе ТК-Вясна.

Пра гэта «Маланцы» распавяла сястра Юрыя Аксана.

Паводле яе, адміністрацыя бабруйскай калоніі прымушала Зянковіча выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральню, а калі той адмовіўся – адправіла ў ШІЗА. Палітвязень правёў там 8 дзён і абвясціў галадоўку.

На мінулым тыдні да Зянковіча ў калонію не змог патрапіць адвакат – верагодна, якраз з прычыны таго, што Юрый быў у штрафным ізалятары.

яс