Беларуская Служба

Мінабароны Беларусі праводзіць вучэнні па забеспячэнні войскаў ракетамі, а пад Гомлем узведзеныя ўмацаванні

29.05.2023 19:09
Тым часам за 20 кіламетраў ад мяжы з Украінай і за 10 кіламетраў ад Гомля каля вёскі Калініна з'явіліся вайсковыя абарончыя збудаванні, якія ўключаюць у сябе лінію з супрацьтанкавымі «зубамі цмока»
   ()
Блокпост на Гомельшчыне (ілюстрацыя) Крыніца: "Ваяр"

Міністэрства абароны Беларусі праводзіць вучэнне з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тэхнічнага забеспячэння праводзіцца спецыяльнае вучэнне ўзбраення. Вучэнне праходзіць з 29 траўня па 2 чэрвеня пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны па ўзбраенні – начальніка ўзбраення ЦС Андрэя Фядзіна, паведамляе партал reform.by.

«Падчас правядзення вучэння будуць адпрацаваны на практыцы пытанні забеспячэння злучэнняў і воінскіх часцей ракетамі і боепрыпасамі, павышэння жывучасці сіл і сродкаў тэхнічнага забеспячэння, ліквідацыі наступстваў нанясення ўмоўным супернікам ракетных і авіяцыйных удараў», – паведамляе Мінабароны. У вучэння будуць прымаць удзел ваеннаабавязаныя грамадзяне.

Тым часам за 20 кіламетраў ад мяжы з Украінай і за 10 кіламетраў ад Гомля каля вёскі Калініна з'явіліся вайсковыя абарончыя збудаванні, якія ўключаюць у сябе лінію з супрацьтанкавымі «зубамі цмока», паведамляе «Радыё свабода». Падобную лінію не так даўно зрабілі на акупаваных тэрыторыях Украіны, а таксама ў памежных рэгіёнах Расіі. Галоўная яе задача – замарудзіць ці накіраваць бранятэхніку праціўніка ў патрэбны раён, дзе яе зручней знішчаць.

эж