Беларуская Служба

Эканоміка Беларусі страчвае кадры

30.05.2023 17:26
Акрамя таго, захаванне тэндэнцыі спаду сведчыць аб тым, што і людзі з Беларусі працягваюць з'язджаць, і старэнне насельніцтва працягваецца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарaccount_deleted/pixabay.com/CC0 Public Domain

У беларускай эканоміцы ў красавіку бягучага года было занята 4 млн 163,8 тыс. чалавек. Гэта звесткі Белстата. Калі параўнаць з інфармацыяй за сакавік, то выходзіць, што за месяц працоўных рук у нацыянальнай эканоміцы стала на 12 тыс. менш.

Эксперты праекту «Кошт урада» заўважаюць, у красавіку мінулага года назіралася падобнае зніжэнне, значыць, красавіцкі спад занятасці можа насіць сезонны характар. Аднак ва ўмовах агульнага зніжэння занятасці, нават захаванне бягучых тэмпаў адтоку працоўных рук з кожным разам нясе ўсё большыя страты эканоміцы.

Акрамя таго, захаванне тэндэнцыі спаду сведчыць аб тым, што і людзі з Беларусі працягваюць з'язджаць, і старэнне насельніцтва працягваецца, і санкцыі дзейнічаюць, і перайсці без страт на працу на новых рынках удаецца слаба.

Па агульных тэндэнцыях відаць, што спад працягнуўся ў ІТ, ахове здароўя і адукацыі. Эканоміка страчвае самыя кваліфікаваныя кадры і тых, хто забяспечвае сацыяльны дабрабыт.

Вынікі адтоку працоўных рук эканоміка і грамадства ўжо адчуваюць: зніжэнне паступленняў падаткаў ад забяспечаных пластоў насельніцтва, дэфіцыт кадраў ва ўстановах адукацыі, чэргі ў паліклініках, якія растуць... А страта чалавечага капіталу, які заўсёды быў моцным бокам Беларусі, аднаўляецца вельмі цяжка.

вх

BEROC: За апошнія два гады толькі ў Польшчу выехала ад 97 тысяч да 111,5 тыс. грамадзян Беларусі

18.05.2023 15:46
Гэтая міграцыя супастаўная з колькасцю жыхароў горада Баранавічы ці Аршанскага раёна.