Беларуская Служба

1000 дзён за кратамі: што цяпер вядома пра Марыю Калеснікаву

04.06.2023 15:24
Была інфармацыя, што, магчыма, Марыя знаходзіцца ў ПКТ – гэта памяшканне камернага тыпу.
Марыя Калеснікава і Максім Знакфота: twitter.com/PLPermRepEU

Роўна 1000 дзён Марыя Калеснікава знаходзіцца ў няволі. Больш за тры месяцы з ёй няма ніякай сувязі.

Апошні ліст ад Марыі родныя атрымалі 15 лютага – звычайная паштоўка. Апошні званок быў яшчэ ў лістападзе мінулага года. Адвакат сустракаўся з Марыяй на пачатку лютага. Пасля гэтага ўся камунікацыя знікла.

Ад тых, хто выходзіў з калоніі ў сакавіку была інфармацыя, што, магчыма, Марыя знаходзіцца ў ПКТ – гэта памяшканне камернага тыпу кшталту камеры ў СІЗА.

Тыя, хто там знаходзіцца, не працуюць. Камунікацыя мінімальная. Кожны дзень ёсць максімум 30 хвілін на шпацыр, змяншаецца колькасць грошай, якія можна патраціць у краме на дадатковыя прадукты.

«Нават харчаванне, якое атрымліваюць зняволеныя, таксама змяншаецца. І гэта вельмі крытычны момант для Марыі, асабліва з яе здароўем», гаворыць сястра Марыі Таццяна Хоміч.

DW Belarus/нг