Беларуская Служба

Кітай пабудуе ў Беларусі некалькі медычных установаў «пад ключ»

04.06.2023 18:08
Таксама паведамляецца пра дамоўленасць аб пастаўках медыцынскага абсталявання кітайскай вытворчасці.
    .
Падчас падпісання пагаднення аб супрацы. Фота: Мінаховы здароўя

Пра гэтую дамоўленасць паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Адпаведнае пагадненне аб супрацы падпісалі прадстаўнікі міністэрства з кампаніяй «Сінафарм» (China Sinopharm International Corporation) падчас візіту ў Кітай - піша "Наша Ніва".

Апроч будаўніцтва медустановаў, таксама паведамляецца пра дамоўленасць аб пастаўках медыцынскага абсталявання кітайскай вытворчасці.

У часе візіту ў Кітай беларуская дэлегацыя наведала Пекінскі ўніверсітэт, каб абмеркаваць магчымасці для супрацы і абмену выкладчыкамі і студэнтамі для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, стажыроўках, правядзенні сумесных навуковых даследаванняў. Універсітэту перадалі праект пагаднення аб супрацы з БДМУ.

Паведамляецца, што таксама абмяркоўвалася магчымасць супрацы з універсітэтам у галіне гематалогіі, у тым ліку CAR-T-тэрапіі. Гаворка ідзе пра падрыхтоўку спецыялістаў у галіне малекулярнай біялогіі – CAR-T-тэрапіі і новых тэхналогій пры алагеннай і аўталагічнай трансплантацыі касцявога мозгу.

нг