Беларуская Служба

У Гомелі паводле крымінальнага артыкула затрымалі вядомую актывістку

20.09.2023 17:02
Святлану Кароль падазраюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК РБ).
Святлана Карольgomelspring.org

У Гомелі паводле крымінальнага артыкула затрымалі вядомую актывістку Святлану Кароль, паведаміла „Гомельскага Вясна”.

Калі і дзе адбылося затрыманне – невядома. Пенсіянерку і актывістку Святлану Кароль затрымлівалі ў 2020 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту. З таго часу міліцыянты рэгулярна наведваліся да яе з так званымі «прафілактычнымі» гутаркамі ледзь не кожны месяц.

Дома на Святлану чакаюць старэнькая мама і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Варта адзначыць, што ў канале, звязаным з сілавікамі, з'явілася так званае «пакаяннае» відэа з гамельчукамі і жыхарамі вобласці. Усе яны кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» каналы. Затрымана было не меней за 6 чалавек.

аз

Памерла журналістка «Ганцавіцкага часу» Святлана Малышка

20.09.2023 12:01
Калегі мяркуюць, што канфлікт з уладамі моцна адбіліся на стане здароўя журналісткі.

У Гомелі асудзілі танцорку і прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну

20.09.2023 15:01
Яе абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных звестак.