20 верасня Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Беларусі аб ліквідацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Рашэнне аб ліквідацыі прыняў Вярхоўны суд пасля зменаў у закон «Аб палітычных партыях», якое прынялі работнікі парламента.
Як паясняюць прадстаўнікі партыі, выканаць змены новай рэдакцыі закона было немагчыма.
«Пытанне не ў колькасці сябраў, ці структур(…), а ў бяспецы нашых сябраў, нашых мэтах, прынцыпах і каштоўнасцях, якія мы не маглі ўжо рэалізоўваць», – кажа старшыня партыі Ігар Барысаў. У відэазаяве ён таксама запэўніў прыхільнікаў, што гэта не канец:
- Але гэта не канец. Пакуль ёсць наш калектыў і людзі, якія вераць у будучую дэмакратычную Беларусь, у яе сацыял-дэмакратычны выбар, мы як фенікс паўстанем з попелу рашэння Вярхоўнага суда аб пазбаўленні нас рэгістрацыі. Грамада жыла, жыве і будзе жыць вечна, бо Беларусь для сацыял-дэмакратаў перадусім! Верце, што на беларускіх вуліцах вы яшчэ пачуеце кліч «Жыве Беларусь!» Набраўшы ў грудзі паветра – не забудзьце адказаць: «Жыве вечна!», бо дыктатуры прыходзяць і сыходзяць, а народы і нацыі надоўга, спадзяюся – навечна!
Нагадваем, 5 верасня Вярхоўны суд адхіліў скаргу БСДП (Грамада) на адмову Міністэрства юстыцыі перарэгістраваць партыю. Партыя БСДП (Грамада) працавала з 1991 г, то бок фактычна 32.5 года.
аз