Беларуская Служба

Новы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк пачнецца 2 кастрычніка

21.09.2023 17:02
На наступным тыдні палітзняволеную этапуюць з Гомельскага СІЗА ў ІЧУ ў Рэчыцы.
a a-
Палінa Шарэндa-Панасюкgomelspring.org/скрыншот

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк пачнуць судзіць па новай крымінальнай справе 2 кастрычніка. Працэс будзе праходзіць у судзе Рэчыцкага раёна ў адкрытым рэжыме, паведамляе старонка «Гомельская Вясна».

На наступным тыдні Паліну этапуюць з Гомельскага СІЗА ў ІЧУ ў Рэчыцы.

У 2021 годзе Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на два гады пазбаўлення волі за ўжыванне гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразу, а таксама за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

У красавіку 2022 года яна атрымала яшчэ адзін год калоніі паводле арт.411 КК («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Гэты тэрмін павінен быў скончыцца 6 жніўня, але на жанчыну завялі яшчэ адну справу за «непадпарадкаванне».

аз

30-гадовую жанчыну будуць судзіць паводле 8 артыкулаў КК

21.09.2023 16:02
Яе затрымалі ў лютым 2023 года пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы.

Журналіста Сяргея Гадзіевіча, затрыманага пры вяртанні з Польшчы, арыштавалі на 15 сутак за рэпост

21.09.2023 14:01
Сяргей Гардзіевіч нядаўна выйшаў на волю, ён правёў 1,5 гада ў калоніі за паведамленні ў вайберы.