Беларуская Служба

Аляксандра Мілінкевіча ўзнагародзілі медалём

28.09.2023 15:30
Медаль уручаны «на знак прызнання заслуг дзеля ўмацавання беларускай незалежнасці і дэмакратыі».
Аляксандра Мілінкевіча ўзнагародзілі медалёмфота: «Новы час»

Сёння ў Вільні ў Беларускім доме кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандра Мілінкевіча ўзнагародзілі медалём да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Медаль уручаны «на знак прызнання заслуг дзеля ўмацавання беларускай незалежнасці і дэмакратыі».

Узнагародзіла Аляксандра Мілінкевіча сакратар Рады БНР Паліна Прысмакова, паведамляе «Новы час».

вс