Беларуская Служба

Чыноўнікі прагаварыліся аб маштабах дэмаграфічнай праблемы. Падобна, у Беларусі антырэкорды нараджальнасці

03.10.2023 13:25
На дзяржТВ заявілі, што апошнія гады нараджальнасць у Беларусі скарачалася прыкладна на 10% штогод. Калі гэта так, то сёлета будзе антырэкорд па гэтым паказчыку.
Ілюстрацыйнае фотаTomsickova Tatyana/Shutterstock

- Мы маем кожны год падзенне нараджальнасці прыблізна на 10%. І ў 2019-м, і ў 2020-м, і ў 2021-м, і ў 2022-м. І ў 2023-м мы чакаем тыя ж мінус 10%, - распавяла ў эфіры СТБ намесніца дырэктара РНПЦ «Маці і дзіця» па акушэрстве і гінекалогіі Алена Гашкевіч.

У гэтай заяве звяртаюць на сябе ўвагу два моманты. Па-першае, некаторая неадпаведнасць статыстыцы. Зыходзячы з звестак Белстата, у 2019 годзе зніжэнне нараджальнасці было меншым — 6,9%. Па-другое, прадстаўніца РНПЦ «Маці і дзіця» агучыла інфармацыю, па якой можна зразумець, якой была дэмаграфічная сітуацыя ў апошнія гады (дадзеныя па ёй з 2020 года старанна хаваюць).

Калі зыходзіць з агучаных звестак аб тым, што нараджальнасць з 2020 года зніжаецца прыкладна на 10% штогод, то, хутчэй за ўсё, летась па гэтым паказчыку быў устаноўлены антырэкорд з моманту незалежнасці Беларусі. А менавіта - у 2022 годзе, атрымліваецца, нарадзілася менш за 64 тысяч дзяцей. Але і гэты сумны паказчык сёлета будзе пабіты з паказчыкам менш за 57,5 тысячы нованароджаных. Гэта ўжо антырэкорд як мінімум з 1950 года.

Але важна адзначыць, што гэта падлікі арыентыровачныя журналістаў, бо чыноўнікі засакрэцілі дадзеныя.

Больш за тое, такімі тэмпамі, як заявілі на дзяржТВ, нараджальнасць не зніжалася нават у 1990-х. Тады самае вялікае падзенне паказчыка было ў 1995-м - на 8, 6%.

zerkalo.io / вх

BEROC: За апошнія два гады толькі ў Польшчу выехала ад 97 тысяч да 111,5 тыс. грамадзян Беларусі

18.05.2023 15:46
Гэтая міграцыя супастаўная з колькасцю жыхароў горада Баранавічы ці Аршанскага раёна.

Пасля 2020-га колькасць студэнтаў-беларусаў у расійскіх ВНУ павялічваецца — гэта адзін з вынікаў ізаляцыі Беларусі

21.09.2023 10:08
Ізаляцыя Беларусі Захадам вядзе да таго, што краіна, яе інстытуцыі ўсё больш патрапляюць у сферу ўплыву Расіі. Пра тое, як гэта адбываецца ў адукацыі, паразмаўлялі з палітолагам, экспертам у адукацыйнай галіне Андрэем Лаўрухіным.