Палітзняволенай Насце Лойка пакінулі прысуд без зменаў.
У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Вярхоўны суд 3 кастрычніка разглядзеў апеляцыйную скаргу праваабаронцы. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу – без задавальнення. Хутка Насту Лойка перавядуць у калонію.
Лойка прыйшла ў праваабарону ў канцы 2000-х і з таго часу дапамагала тым, чые правы парушаліся ў Беларусі: палітычным актывістам і мігрантам. У 2016 годзе заснавала «праваабарончы стартап» Human Constanta, дзе вучыла беларусаў абараняць сябе перад дзяржавай.
Падтрымаць Насту лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка.
вх