Беларуская Служба

Беларусь бярэ ўдзел у чарговым этапе дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй раёнаў Украіны

31.10.2023 14:22
У рамках дзяржпраграмы нібыта «гуманітарнай дапамогі» ў Беларусь прыбыла чарговая група дзяцей з акупаваных Расіяй гарадоў Марыупалю і Дакучаеўска.
-
Беларуска-украінская мяжаNatali Stankevich/Shutterstock

Беларусь бярэ ўдзел у чарговым этапе дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй раёнаў Украіны. У рамках дзяржпраграмы нібыта «гуманітарнай дапамогі» ў Беларусь прыбыла чарговая група дзяцей з акупаваных Расіяй гарадоў Марыупалю і Дакучаеўска. Яны знаходзяцца ў Кобрыне Брэсцкай вобласці.

Прадстаўнікі падкантрольнай уладам дабрачыннай арганізацыі заявілі, што «гатоўнасць прыняць дзяцей з Украіны выказалі і іншыя гарады Беларусі». Гэтыя дзеці падвяргаюцца русіфікацыі і індактрынацыі ў духу любові да «рускіх вызваліцеляў».

У красавіку Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой асудзіла прымусовую дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію і палічыла Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі датычнымі да гэтай дзейнасці.

Раней Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанага РФ па справах дзяцей Марыі Львова-Бяловай за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей. Сем'і і ўлады Украіны не маюць звестак пра тысячы дзяцей, дэпартаваных з раёнаў, акупаваных расійскай арміяй.

яс