Беларуская Служба

З'явілася новае пацвярджэнне будаўніцтва ваеннага гарадка ў Гомельскім раёне

29.11.2023 08:57
16 кастрычніка ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат» апублікаваў тэндар «Выбар субпадраднай арганізацыі на выкананне будаўнічых работ па абʼекту «Будаўніцтва ваеннага гарадка ў Гомельскай вобласці».
«Гомельскі домабудаўнічы камбінат» апублікаваў тэндар на падрыхтоўку тэрыторыі для ваеннага гарадкаhttps://t.me/Hajun_BY/7575

У чэрвені 2023 года «Беларускі Гаюн» упершыню паведаміў аб пачатку будаўніцтва ваеннага мястэчка ў Гомельскім раёне для Паўднёвага аператыўнага камандавання, якое фарміруецца. З моманту публікацыі зʼявілася яшчэ адно пацвярджэнне вядзення будаўнічых работ.

Так, 16 кастрычніка ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат» апублікаваў тэндар «Выбар субпадраднай арганізацыі на выкананне будаўнічых работ (вырубка дрэў і кустоў, разробліванне драўніны, карчоўка пнёў, пагрузка) і перавозка грузаў (адходаў)) па абʼекту «Будаўніцтва ваеннага гарадка ў Гомельскай вобласці».

Меркаваны кошт работ 362 684.58 BYN ($116 995), тэрміны яго выканання – з кастрычніка да 15 снежня 2023 года. 19 кастрычніка павінны былі адбыцца перамовы паміж замоўцам і патэнцыйнымі падрадчыкамі. З таго часу новай інфармацыі аб рэалізацыі тэндару не публікавалася.

Нагадаем, што будаўніцтва вайсковага мястэчка плануецца на месцы закінутых дзіцячых лагераў у лясным урочышчы каля в. Новая Буда ў Гомельскім раёне.

Па дадзеных спадарожнікавых здымкаў, у раёне в. Новая Буда не фіксуюцца будаўнічыя працы. Аднак варта адзначыць, што працы на невялікім участку тэрыторыі маглі быць незаўважныя на спадарожнікавых здымках, паведамляе «Беларускі Гаюн»
яс