Беларуская Служба

Супраць заснавальніцы «Саюза маці Беларусі» і яе мужа ўлады ўзбудзілі крымінальную справу

29.11.2023 11:45
Згодна з матэрыяламі справы, 60-гадовая заснавальніца «Саюза маці Беларусі» стварыла і кіравала «экстрэмісцкім фармаваннем», а муж даў інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фармаванню». 
Ілюстрацыйны здымакFot.: ilikeyellow/shutterstock

Баранавіцкая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па фактах стварэння і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, публічнай абразы і паклёпу на Лукашэнку, а таксама садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці.

Згодна з матэрыяламі справы, 60-гадовая заснавальніца «Саюза маці Беларусі» стварыла і кіравала «экстрэмісцкім фармаваннем». На адным з рэсурсаў яна размясціла відэа, «у якім змяшчаўся паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, у тым ліку абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкага злачынства».

Паведамляецца, што муж падазраванай 6 і 8 сакавіка 2023 года даў інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фармаванню» і размясціў у сацсетках абразы на адрас Лукашэнкі.

Муж і жонка знаходзяцца за мяжой.

29 верасня КДБ прызнаў «Саюз маці Беларусі» «экстрэмісцкай арганізацыяй». Ведамства таксама назвала імёны людзей, якія нібыта маюць дачыненне да фармавання: Святлана Анцілеўская, Вольга Здановіч, Таісія Якавенка, Наталля Алесінская, Таццяна Тарпанава.

яс/Reform.by