Беларуская Служба

ФСБ Расіі затрымала грамадзяніна Беларусі па падазрэнні ў дыверсіі на БАМе

07.12.2023 18:34
ФСБ Расіі 7 снежня паведаміла аб затрыманні ў Омскай вобласці грамадзяніна Беларусі 1971 года нараджэння па падазрэнні ў тэракце. Сцвярджаецца, што ён «даў прызнальныя паказанні».
          .
ФСБ Расіі затрымала грамадзяніна Беларусі па падазрэнні ў дыверсіі на БАМе.Скрыншот відэа РБК

Са спасылкай на інфармацыю ФСБ сайт РБК паведамляе, што «затрыманы падарваў чыгуначныя саставы з нафтапрадуктамі, якія рухаліся па маршрутах Тайшэт – Тында і Тайшэт – Нярунгры, 29 і 30 лістапада ў Бураціі. Калі яны праходзілі па Паўночнаамурскім тунэлі і абводным шляху Байкала-Амурскай магістралі, спрацавалі закладзеныя выбуховыя прыстасаванні, што стала прычынай узгарання цыстэрнаў з гаруча-змазвальнымі матэрыяламі».

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, у адносінах да згаданага грамадзяніна, чыё імя не называецца, распачатая  крымінальная справа аб тэракце (ч. 1 арт. 205 КК РФ). Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў. Адзначаецца таксама, што яго правяраюць на дачыненне да іншых дыверсій на тэрыторыі Расіі.

вх