Беларуская Служба

У Магілёве лукашысты два дні ладзілі ператрусы

11.12.2023 15:46
Хутчэй за ўсё яны звязаныя з тым, што КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» два магілёўскія СМІ.
 ( )
Міліцыя (ілюстрацыйны здымак)Ireine /Shutterstock.com

У Магілёве лукашысты два дні ладзілі ператрусы. Вобшукі прайшлі 5 і 6 снежня. Хутчэй за ўсё яны звязаныя з тым, што КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» два магілёўскія СМІ – mogilev. media і 6TV.

Інфармацыю аб рэпрэсіях удалося атрымаць ад супрацоўнікаў іншых магілёўскіх рэдакцый, якія не змаглі звязацца са сваімі калегамі, паведамляе Mayday.team.

Паводле папярэдніх звестак, у спісе сілавікоў значыліся Барыс Вырвіч, Аляксандр Агееў, Аляксей Бацюкоў, Ігар Шаруха, Сяргей Антонаў з Быхава і Пётр Мігурскі.

Паведамляецца, што ва ўсіх была канфіскаваная тэхніка і тэлефоны – людзі засталіся без сродкаў сувязі.

вс