Беларуская Служба

Беларусь спыніла дзеянне чарговай дамовы з украінскай дзяржавай

16.12.2023 11:02
Пагадненне было заключана паміж Беларуссю і Украінай у снежні 1995 года.
-
Беларуска-украінская мяжаNatali Stankevich/Shutterstock

Беларусь разарвала пагадненне з Украінай аб сумесным кантролі ў пунктах пропуску на граніцы. Адпаведны дакумент апублікавалі на нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Пагадненне было заключана паміж Беларуссю і Украінай у снежні 1995 года ў Кіеве і пачало дзейнічаць у 1997-м. Дамова заключалася на два гады з аўтаматычным працягам, «калі ніводны з бакоў не заявіць па дыпламатычных каналах аб сваім намеры спыніць дзеянне пагаднення».

Мяркуючы па ўсім, гэта мера ў адказ на дзеянні ўкраінскага боку. Украіна спыніла дзеянне міжурадавага пагаднення паміж Украінай і Беларуссю аб сумесным кантролі ў пунктах пропуску на ўкраінска-беларускай граніцы ў лютым гэтага года.

27 лютага 2022 года Украіна закрыла ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Яны застаюцца закрытымі да гэтага часу, але для ўкраінцаў, якія жадаюць вярнуцца з тэрыторыі Беларусі дадому, у абмежаваным рэжыме працуе пункт пропуску «Макраны – Даманава». Тут прапускаюць выключна грамадзян Украіны, перасекчы мяжу можна толькі пешшу.

Зеркало

нг