Суд Першамайскага раёна Віцебска пастанавіў арыштаваць на 15 сутак працоўнага Вадзіма Пыльскага. У судовым паседжанні Вадзім тлумачыў, што на сваёй старонцы «ВКонтакте» ён апублікаваў фатаграфіі з выявамі нацысцкай арганізацыі ва Украіне, і на якіх была бачная фашысцкая сімволіка. Такім чынам ён спрабаваў выказаць сваё негатыўнае стаўленне да «ўкраінскіх неанацыстаў». Аднак суд аднёс дзеянні Пыльскага «…да катэгорыі грубых, накіраваных на дэстабілізацыю становішча ў грамадстве і дзяржаве, абставіны яго здзяйснення, з улікам маральных прынцыпаў, якія склаліся ў грамадстве, звязаных з памяццю ахвяраў Другой сусветнай вайны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Вадзім Пыльскі – вядомы палітычны «троль» у віцебскіх пабліках. У 2020 годзе ён актыўна дыскрэдытаваў удзельнікаў мірных мітынгаў. Але Феміда рэжыму Лукашэнкі бязлітасная не толькі да сваіх праціўнікаў – пад яе жорны ўсё часцей трапляюць і прыхільнікі дзейснага рэжыму.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск
вс