Спікер беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша пракаментаваў падзеі 23 студзеня, калі беларускія сілавікі масава пайшлі па сваяках палітвязняў і да палітычных зняволеных, якіх ужо адпусцілі на волю.
Ён заклікаў тых, каго садзілі з палітычных прычынаў і вызвалілі, не заставацца на тэрыторыі Беларусі, бо «цябе ўсё роўна зноў затрымаюць раней ці пазней», паведамляе Белсат.
У сваю чаргу, кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак не сумняваецца, што неабходныя звесткі сілавікам даў рэтэйлер «Еўраопт».
Арганізацыя «INeedHelpBy», што дапамагае беларусам, ладзіла даставу больш чым 16 тысячам сем’яў, якія пацярпелі падчас пратэстаў і далейшых рэпрэсіяў, і карысталася сэрвісам «е-доставка». Выглядае, што сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопту» і паводле гэтых базаў «працавалі», лічыць Андрэй Стрыжак.
аз