Паводле інфармацыі праваабаронцаў, «частку з іх затрымалі, у некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі». Адзначаецца, што пры вызваленні сілавікі ўручаюць «падпіскі аб неразгалошванні».
«У пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «удзел у экстрэмісцкіх фармаваннях», – удакладняецца ў паведамленні.
Дакладная колькасць затрыманых не называецца.
Частка затрыманняў, паводле папярэдняй інфармацыі, звязаная з арганізацыяй INeedHelpBY – ініцыятывай па аказанні харчовай дапамогі рэпрэсаваным. 23 студзеня КДБ прызнаў яе «экстрэмісцкім фармаваннем».
«Позірку« вядома мінімум пра сем затрыманняў: у Віцебскай вобласці затрымана не менш за пяць чалавек – тры ў Наваполацку, два ў Полацку, яшчэ два – у іншых рэгіёнах.
Раней паведамлялася, што з ператрусамі супрацоўнікі КДБ прыходзілі да сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў.
Затрыманая жонка палітвязня Мікалая Статкевіча. У Гомелі затрымалі экс-палітвязня, інваліда трэцяй групы з анкалагічным захворваннем Аляксея Раманава.
У маці ўдзельніцы праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыны Касінеравай, якая знаходзіцца за мяжой, ператрус праходзіў з 8 да 18 гадзін. Пра гэта яна паведаміла ў «Фэйсбуку».
ПЦ "Вясна"
нг