Беларуская Служба

Кіраўнік дыпламатыі ЕС асудзіў чарговыя масавыя рэпрэсіі беларускага рэжыму супраць грамадзян

25.01.2024 14:57
КДБ правёў ператрусы і затрыманні былых палітвязняў і іх сем'яў у розных рэгіёнах Беларусі.
Жазэп БарэльPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Затрымана больш за 150 чалавек, некаторыя з іх знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам.

Жазэп Барэль напісаў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае сваю абуральную тактыку запалохвання і рэпрэсій супраць крытыкаў і патэнцыйных палітычных апанентаў напярэдадні лютаўскіх выбараў. Слова «выбары» ўзятае ў двукоссе, што азначае, што кіраўнік дыпламатыі ЕС не верыць у іх сумленнасць.

«Мы заклікаем беларускія ўлады ўстрымацца ад далейшых рэпрэсій і прымянення гвалту супраць нацыі і паважаць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека», – піша ў заяве кіраўніца МЗС ЕС. Жазэп Барэль запэўніў у салідарнасці з беларускім грамадствам і паабяцаў далейшую падтрымку на шляху да незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы. У заяве няма пагрозы санкцый супраць рэжыму ў Мінску, да чаго даўно заклікаюць польскія дэпутаты Еўрапарламента ў сувязі з працягам жорсткіх рэпрэсій.

Сёння Міністэрства замежных справаў Польшчы заклікала як мага хутчэй прыняць чарговы пакет абмежаванняў.

ав

Павал Усаў: Рэжым паўтарае палітыку сямейнага вынішчэння Сталіна

24.01.2024 14:28
Інфармацыя пра затрыманні ў Беларусі – гэта штодзённасць, аднак масавыя затрыманні сваякоў палітзняволеных ці былых палітвязняў у панядзелак ускалыхнулі грамадствам з новай сілай.

Як мінімум 159 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

25.01.2024 13:39
Пра новуе лічбу рэпрэсаваных паведамляе ПЦ «Вясна».