«Няма такога закона, які зрабіў бы беларусаў абыякавымі», – такім чынам дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментаравала апошнія затрыманні грамадзян за данаты:
- Мае дарагія, я ўпэўненая, што вы надалей будзеце дапамагаць, але я Вас вельмі прашу быць пры гэтым асцярожнымі(…) Памятайце, не існуе такі закон, які зрабіў бы беларусаў абыякавымі!
- заявіла Святлана Ціханоўская, якая ўзяла ўдзел у паседжанні Камітэта міністраў Рады Еўропы ў Страсбургу разам з прадстаўнікамі 45 краінаў свету.
Нагадваем, на мінулым тыдні сілавікі затрымалі, як мінімум, 160 чалавек. Гэта толькі тыя, пра якіх стала вядома праваабаронцам.
Падчас свайго выступлення перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы беларуская лідарка гаварыла, між іншым, пра пастаянныя рэпрэсіі ў краіне, прававы хаос і ўсебаковую ізаляцыю, да якой Беларусь прывёў рэжым Лукашэнкі.
аз