Беларуская Служба

Сёння ў Літве пачынаецца арбітражны працэс па іску «Беларуськалія»

12.02.2024 08:00
«Беларуськалій» хоча адсудзіць 1 млн еўра ў дзяржавы.
.
Беларуськалій.https://minskpromstroy.by/

Размова пра страты, якія «Беларуськалій» панёс пасля забароны экспарту праз порт Клайпеды ў снежні 2020 года. Тады Літва скасавала дамову з прадпрыемствам, бо палічыла яе пагрозай для нацбяспекі.

Арбітражны суд сфармавалі напачатку 2024 года,  працэс будзе канфідэнцыйным, паведамляе «Еўрарадыё».

Беларускі вытворца калійных угнаенняў «Беларуськалій» уручыў Літве апавяшчэнне аб арбітражы, паведаміла напрыканцы минулага года Міністэрства транспарту. «Апавяшчэнне ўручана на падставе дамовы паміж Літвой і Беларуссю ад 1999 года аб стымуляванні інвестыцый і іх абароне», - гаворыцца ў каментарыі.

вх